Пра конкурс

Міжнародны мастацкі конкурс «Падарожжа ў часе» праводзіцца штогод з 2015 года Брэсцкім абласным грамадскім аб'яднаннем «Добраахвотныя пажарныя».

У розныя гады ў конкурсе прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны.

У цэрымоніі узнагароджвання прызёраў першага міжнароднага конкурсу малюнкаў «Падарожжа ў часе» ў 2015 годзе прыняў удзел віцэ-прэзэс Саюза добраахвотных пажарных каманд Рэспублікі Польшча М.Староўнік (Starownik Marian – Wiceprezes Zarządu Głównego Związku OSP RP)


Падрабязней пра гісторыю і прызёраў можна даведацца ў разделе Вынікі мінулых гадоў нашага сайта.

Куратарам конкурсу ад пачатку з’яўляецца сусветна вядомы беларускі мастак Леў Алімаў.
Журы конкурсу складаецца з прафесійных мастакоў. З 2020 г. яго узначальвае старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз мастакоў» Мікалай Кузьміч.

Мэтай конкурсу з'яўляецца прапаганда добраахвотнага пажарнага руху, адлюстраванне яго гісторыі і ўяўленне удзельнікаў конкурсу пра будучыню пажарнай справы.

Конкурс ставіць перад сабой наступныя задачы:

  • прапаганда добраахвотнага пажарнага руху ў Беларусі
  • прадстаўленне вопыту і традыцый добраахвотнага пажарнага руху ў іншых краінах
  • актывізацыя і развіццё дзіцячай і маладзёжнай творчасці
  • выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей
Тэмай конкурсу заўсёды з'яўляецца:
  • Творчая выява гісторыі пажарнай справы ў мінулым, сучаснасці і будучыні (тушанне пажараў, выратаванне людзей і будынкаў, ліквідацыі наступстваў экалагічных катастроф, развіццё тэхнікі, культуры, спорту і т.п.)

Удзел у конкурсе бясплатны, ніякія ўнёскі не патрабуюцца.
Заснавальнік конкурсу згодна са статутам не мае камерцыйных інтарэсаў.

Пра конкурс

Заснавальнік конкурсу

Заснавальнікам конкурсу з'яўляецца Брэсцкае абласное грамадскае аб'яднанне «Добраахвотныя пажарныя» ў супрацоўніцтве з грамадскімі добраахвотнымі пажарнымі арганізацыямі, установамі і арганізацыямі іншых краін.


Супрацоўнічаючыя арганізацыі з'яўляюцца суарганізатарамі конкурсу ў адпаведным годзе правядзення.

Сайт правядзення конкурсу: https://padarozhzha.abrys.org прадстаўлены пастаянным партнёрам і суарганізатарам Адукацыйным цэнтрам Абрыс Клуб

Пра конкурс

Мэта і задачы конкурсу

Мэтай конкурс з'яўляецца прапаганда добраахвотнага пажарнага руху ў Беларусі і іншых краінах, адлюстраванне яго гісторыі і ўяўленне удзельнікаў конкурсу пра будучыню пажарнай справы.

Конкурс ставіць перад сабой наступныя задачы:
  • прапаганда добраахвотнага пажарнага руху ў Беларусі
  • прадстаўленне вопыту і традыцый добраахвотнага пажарнага руху ў іншых краінах
  • актывізацыя і развіццё дзіцячай і маладзёжнай творчасці
  • выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей
Пра конкурс

Удзельнікі конкурсу

У розныя гады ў конкурсе прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек з Аўстрыі, Беларусі, Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Удзел у конкурсе могуць прымаць дзеці з 4 годоў, моладзь і непрафесійныя мастакі.


Удзельнікі дзеляцца на наступныя ўзроставыя групы:

  • дашкольнікі (4-6 гадоў)
  • школьнікі малодшага ўзросту (6-9 гадоў)
  • школьнікі сярэдняга ўзросту (10-13 гадоў)
  • старэйшыя школьнікі і навучэнцы (14-17 гадоў)
  • дарослыя (18+ гадоў)